Стратегия для поддержания высоких природоохранных ценностей
Внимание! Данный документ, не является официально утвержденным документом либо иной частью национального стандарта FSC. Данный документ является дополнением к Проекту белорусского национального стандарта FSC-STD-BY-V1-0-2017 версия 1-0, предложенным общественными организациями АПБ и Багна в рамках проведения публичных обсуждений https://ru.fsc.org/ru-ru/news/events/id/643.
Гэты праект падрыхтаваны грамадскімі арганізацыямі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Багна
1. Вызначэнне КАА
1.1 Нацыянальная канцэпцыя Каштоўнасцей асаблівай аховы (прапанаваныя змены і дапаўненні).
КАА 1. Відавая разнастайнасць. (без зменаў).
Значная на глабальным, рэгіянальным альбо нацыянальным узроўні канцэнтрацыя біялагічнай разнастайнасці*, што ўключае эндэмічныя віды і рэдкія, тыя што знаходзяцца пад пагрозай і тыя, што знікаюць*, віды.
1.1. Водна-балотныя угоддзі (ВБУ) міжнароднай значнасці (“Рамсарскія угоддзі”)
Канвенцыя аб водна-балотных угоддзях, якія маюць міжнароднае значэнне галоўным чынам у якасці месцапражыванняў вадаплаўных птушак (“Рамсарская канвенцыя”), была прынята ў 1971 годзе. Беларусь далучылася да канвенцыі ў 1999 годзе. Згодна канвенцыі, водна-балотныя ўгоддзі (ВБУ)— раёны балот, фенаў, тарфяных угоддзяў ці вадаёмаў — натуральных або штучных, пастаянных або часовых, стаячых або праточных, прэсных, саланаватых або салёных, уключаючы марскія акваторыі, глыбіня якіх пры адліве не перавышае шасці метраў, а пад вадаплаўнымі птушкамі разумеюцца птушкі, экалагічна звязаныя з водна-балотнымі ўгоддзямі.
1.2 Тэрыторыі, важныя для птушак
Тэрыторыі, важныя для птушак (англ. Important Bird Areas, рус. ключевые орнитологические территории) – гэта тэрыторыі рознага ўзроўню значнасці, якія найболей важныя для выжывання птушак. ТВП вылучаюцца па ўсім свеце па строгіх крытэрыях ў межах праграмы “Important Bird Areas” і правяраюццаміжнароднай арганізацыяй BirdLife
International. На тэрыторыі Беларусі каардынатарам праграммы з’яўляецца грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.
1.3. Біясферныя рэзерваты ЮНЭСКА
Сусветная сетка біясферных рэзерватаў (англ. World Network of Biosphere Reserves) створана ў межах праграмы ЮНЭСКА “Чалавек і біясфера” і аб’ядноўвае асабліва ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі, якія закліканы дэманстраваць сбалансаванае ўзаемадзеянне прыроды і чалавека, канцэпцыю ўстойлівага развіцця навакольнага
асяроддзя. Згодна “Палажэнню аб сусветнай сетцы біясферных рэзерватаў”, біясфернымі рэзерватамі з'яўляюцца зоны наземных і прыбярэжных/марскіх экасістэм ці спалучэнне такіх экасістэм, якія прызнаны міжнародна ў рамках праграмы ЮНЭСКА “Чалавек і біясфера”.
1.4. Аб’екты прыроднай спадчыны ЮНЭСКА
Аб’екты прыроднай спадчыны ЮНЭСКА – гэта прыродныя аб'екты, якія валодаюць выключнай каштоўнасцю з пункту гледжання навукі, аховы прыроды і прыроднай прыгажосці. Гэтыя аб’екты, як і аб’екты культурнай спадчыны ЮНЭСКА, ахоўваюцца згодна Канвенцыі аб сусветнай спадчыне.
1.5. Тэрыторыі асаблівай прыродаахоўнай значнасці
Тэрыторыі асаблівай прыродаахоўнай значнасці, ТАПЗ (Areas of Special Conservation Interest) якія аб’яўляюцца ў межах працы над стварэннем “Смарагдавай Сеткі”.
1.6. Асоба ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі, якія маюць прызнанне ў якасці каштоўных для відавой разнастайнасці на нацыянальным узроўні:
- Асоба ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) нацыянальнага значэння (Бярэзінскі біясферны запаведнік, нацыянальныя паркі, біялагічныя і водна-балотныя заказнікі рэспубліканскага значэння);
- Асоба ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі рэгіянальнага значэння – біялагічныя і водна-балотныя заказнікі мясцовага значэння і батанічныя помнікі прыроды, калі яны былі створаны для захавання рэдкіх і пагражаемых відаў жывых арганізмаў і месцаў канцэнтрацыі гэтых відаў.
1.7. Іншыя тэрыторыі, якія утрымліваюць значную на нацыянальным узроўні
канцэнтрацыю біялагічнай разнастайнасці*, якія не з’яўляюцца аб’ектам аховы згодна міжнародых дамоваў альбо Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асоба ахоўваемых прыродных тэрыторыях”. Выяўляюцца пры удзеле зацікаўленых* і закранутых* бакоў і экспертаў.
КАА 2. – Экасістэмы і мазаікі экасістэм ландшафтнага ўзроўню (з прапанаванымі зменамі і дапаўненнямі).
Цэластныя (непашкоджаныя) лясныя ландшафты і вялікія экасістэмы* ландшафтнага ўзроўню ці мазаікі экасістэм, што маюць значэнне на глабальным, рэгіянальным ці нацыянальным узроўні, і што ўтрымліваюць жыццяздольныя папуляцыі пераважнай большасці прыродна (натуральна) існуючых відаў у іх прыродным (натуральным) характары размеркавання і колькасці. Пад КАА 2 можна разглядаць суцэльныя (нефрагментаваныя) прыродныя (лясныя, лесабалотныя) масівы з адносна невысокім узроўнем парушаннасці ў мінулым і мінімальным уплывам дзейнасці чалавека ў сапраўдны час.
Да КАА 2 на тэрыторыі Беларусі адносяцца:
КАА 2.1. Малапарушанныя лясных тэррыторый (МЛТ).
Згодна з снуючай міжнароднай практыкай (Журавлева И. В. і інш., 2016) да МЛТ адносяцца наступныя тэрыторыі:
Тэррыторыі размешчаныя ў межах лясной зоны (г зн. любыя тэррыторыі) не фрагментаваныя інфраструктурай, з адсутнасцю пералічаных ніжэй прыкмет парушанасці ў выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека:
- тэррыторыі не фрагментаваныя элементамі пастаяннай інфраструктуры, такімі як: населеныя пункты, дарогі, прамысловыя аб’екты, судаходнымі рэкамі, азёрамі, каналамі, вадасховішчамі (пры гэтым існаванне часовых дарог не улічваецца ў якасці фрагментуючай інфраструктуры);
- вялікія па памерах тэррыторыі плошчай ня менш за 50 тыс. га, з мінімальнай шырынёй ня менш за 10 км (г зн. што ў межы выдзеленнай тэрыторыі магчыма змясціць кола з дыяметрам 10 км), а таксама без вельмі вузкіх (менш за 2 км у шырыню) перашыйкаў паміж яе часткамі альбо выступай асобных частказ контуру тэррыторыі;
- у межах тэррыторыі не павінна быць значных прыкмет зменаў прыродных экасістэм абумоўленных гаспадарчай дзейнасцю чалавека. Некаторыя віды ўздзеянняў, такія напрыклад як паляванне, збіранне ягад і грыбоў, рыбалоўства, лясныя пажары (незалежна ад іх паходжання, але не размешчаныя паблізу ад элементаў інфраструктуры)
лічацца фонавымі.
У нашай краіне да такіх тэрыторый можна аднесці Альманскія балоты, Выганаўскія балоты, леса-балотны комплекс Балота Тапіла - Стары Жадзен, частку Бярэзінскага біясфернага запаведніка, магчыма іншыя тэррыторыі.
Для КАА 2.2. Малапарушанныя ўчасткі лесу (МУЛ)
Участкі лесу натуральнага паходжання (плошчай ад 100 да 50 000 га) не парушаныя інфраструктурай (дарогі, ЛЭП), а таксама суцэльнымі высечкамі (як мінімум за апошнія 50 год), развіццё якіх адбываецца пераважна пад уплывам натуральных прыродных працэссаў. Пад гэтыя параметры могуць пападаць тэрыторыі ў межах буйных ААПТ з
адносна доўгай гісторыяй абмежавання гаспадарчай дзейнасці. Па-за межамі ААПТ такія КАА 2.2 могуць сустракацца ў цяжкадаступных для гаспадарчай дзейнасці месцах (забалочаныя тэрыторыі, тэрыторыі, якія знаходзяцца далёка ад дарог). Да такіх тэррыторый, у межах Беларусі, могуць быць аднесены адпавядаючыя ўказанным вышэй
крытэрыям часткі запаведных зон нацыянальных паркаў, асабліва ахоўваемыя часткі заказнікаў іншыя лясныя тэррыторыі, але не уваходзячыя ў склад КАА 2.1.
КАА 2.3. Малапарушанныя леса-балотныя масівы (МЛБМ)
Да гэтай катэгорыі КАА павінны быць аднесены балоты і леса-балотныя комплексы (у межах тэррыторыі павінны пераважаць балоты) плошчай ад 100 да 50 000 га (але не уваходзячыя ў склад КАА 2.1.) не парушаныя інфраструктурай (дарогі, ЛЭП), суцэльнымі высечкамі (як мінімум за апошнія 50 год), а таксама з адсутнасцю меліярацыйных каналаў, захаваныя ў натуральным ці блізкім да натуральнага стану.
На тэрыторыі Беларусі даследванняў па вызначэнню тэрыторый, якія могуць разглядацца як КАА 2 не праводзілася. Не гледзячы на гэта, вызначэнне наяўнасці КАА 2 павінна праводзіцца з дапамогай найлепшай даступнай інфармацыі: дакументаў па ААПТ, мапаў, дадзеных дыстанцыйнага зандавання і да т. п., а таксама пасля кансультацый з зацікаўленымі бакамі. Пры наяўнасці на тэррыторыі гаспадарчай адзінкі тэрыторый, якая валодае якасцямі КАА 2.2 ці КАА 2.3, гэтыя тэррыторыі поўнасцю альбо часткова (пасля кансультацый з закранутымі і зацікаўленымі бакамі) павінны быць аднесены да рэпрэзентатыўных участкаў.
КАА 3. Рэдкія экасістэмы і месцаабітанні (без зменаў).
Беларуская класіфікацыя рэдкіх экасістэм і месцаабітанняў («Рэдкія і тыповыя для тэррыторыі Беларусі біятопы і прыродныя ландшафты, з прыродаахоўнай каштоўнасцю значнай на нацыянальным і (або) міжнародным узроўні») заснавана на Дадатку 1 да «European Union Habitats Directive» і Дадатку 1 да рэзалюцыі 4 (1996) да Бернскай
канвецыі аб пагражаемых тыпах прыродных месцаабітанняў.
Да КАА 3 адносяцца «Рэдкія і тыповыя для тэррыторыі Беларусі біятопы з прыродаахоўнай каштоўнасцю значнай на нацыянальным і (або) міжнародным узроўні» згодна з ТКП 17.12-06-2014 (02120) “Правілы вылучэння і аховы тыповых і рэдкіх біятопаў, тыповых і рэдкіх прыродных ландшафтаў” і публікацыяй: Редкие биотопы Беларуси / Пугачевский А.В., Вершицкая И.Н., Ермохин М.В., Степанович И.М., Созинов О.В., Сакович А.А., Рудаковский И.А., Кулак А.В., Журавлев Д.В., под общ. ред. Пугачевского А.В. – Альтиора-Живые краски – Мн., 2013. – 236 с.
КАА 4. Крытычныя экасістэмныя паслугі (са змяненнямі і дапаўненнямі).
Базавыя экасістэмныя паслугі* у крытычных сітуацыях, уключаючы ахову водазбораў і кантрль эрозіі каштоўных глебаў і схілаў. Да каштоўнасцей гэтай катэгорыі часцей за ўсё адносяць:
- лясы водаахоўныя;
- лясы глебаахоўныя;
- лясы пажараахоўныя.
Улічваючы асаблівасці тэрыторыі Беларусі да КАА 4 можна аднесці:
- лясы, размешчаныя ўздоўж буйных рэк і азёр (вадаахоўныя лясы);
- лясы санітарнай аховы крыніц водазабеспячэння;
- лясы ў ярах і лагчынах, а таксама прылеглыя да іх;
- лясы на рэкультываваных кар’ерах, а таксама прылеглыя да іх;
- лясы на крутых схілах;
- лясы на землях, якія лёгка размываюцца і раздзімаюцца (пяскі, тарфянішчы);
- участкі ў абалонах рэк;
- другасна забалочаыя і аднаўляемыя водна-балотныя угоддзі.
- балоты і балотныя лясы (важныя для захавання воднага рэжыму тэрыторыі, аховы
ад пажараў у пажаранебяспечны перыяд).
Усе пералічаныя вышэй каштойнасці маюць нацыянальнае прызнанне, што адлюстравана ў нацыянальным заканадаўстве (Лясны кодэкс, Водны кодэкс). У сапраўдны час усталяваных законам абмежаванняў на вядзенне лесагаспадарчай дзейнасці на тэрыторыях, маючых каштоўнасць як КАА 4 дастаткова для захавання гэтых
каштоўнасцей.
КАА 5. Патрэбы насельніцтва (зменены і дапрацаваны).
Участкі і рэсурсы, якія маюць фундаментальную значнасць дзеля задавальнення базавых запатрабаванняў мясцовых супольніцтваў альбо карэнных народаў (сродкі да існавання, здароў’е, ежа, вада і да т. п.), якія вызначаюцца з прыцягненнем гэтых супольніцтваў і карэнных народаў.
У нашай краіне дадзенаму тыпу КАА адпавядаюць месцы масавага збору грыбоў і ягад, напрыклад журавін. Вызначэнне КАА 5 абавязкова павінна быць зроблена праз правядзенне кансультацый з закранутымі* і зацікаўленымі бакамі*. Выдзеленыя ў матэрыялах лесаўпарадкавання ягаднікі ня могуць аутаматычна быць залічаны да КАА5. Таму што яны акрэслены з пункту гледжання наяўнасці рэсурса, а не яго значнасці для мясцовага насельніцтва. КАА 5 могуць адсутнічаць у межах адзінкі кіравання, але кансультацыі з закранутымі* і зацікаўленымі бакамі* павінны быць абавязкова праведзены. Прыкладам КАА 5 у нашай краіне з’яўляюцца балотныя масівы альбо іх часткі, са значным запасам журавінаў: балота Морачна, Альманскія балоты, балота Ельня і інш.
КАА 6. Культурныя каштоўнасці (без зменаў).
Участкі, рэсурсы, месцы жыхарства і ландшафты глабальнага альбо нацыянальнага культурнага, археалагічнага альбо гістарычнага значэння і/альбо тыя, што маюць крытычную культурную, экалагічную, эканамічную і рэлігійную/культавую значнасць для традыцыйных культур мясцовага насельніцтва і карэнных народаў, якія вызначаюцца з прыцягненнем мясцовых супольніцтваў альбо карэнных народаў. Да КАА 6 ў Беларусі можна аднесци:
- Аб’екты Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА;
- Аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, якія ахоўваюцца згодна з законам «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (помнікі гісторыі і археалогіі);
- Вядомыя, але не ўключаныя ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь помнікі гісторыі і археалогіі;
- Аб’екты ўшанавання памяці ахвяраў войнаў і рэпрэсій (брацкія могілкі, месцы партызанскіх стаянак і да г. п.);
- Старыя паркі і сядзібы;
- Старыя могілкі;
- Месцы, якія маюць асаблівую важнасць для захавання самабытных культурных традыцый мясцовага насельніцтва (святыя гаі (“прошчы”), аборачныя крыжы, святыя крыніцы і г. д.).