Стратегия для поддержания высоких природоохранных ценностей

Внимание! Данный документ, не является официально утвержденным документом либо иной частью национального стандарта FSC. Данный документ является дополнением к Проекту белорусского национального стандарта FSC-STD-BY-V1-0-2017 версия 1-0, предложенным общественными организациями АПБ и Багна в рамках проведения публичных обсуждений https://ru.fsc.org/ru-ru/news/events/id/643.

Гэты праект падрыхтаваны грамадскімі арганізацыямі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Багна

Структура дакумента:
1.Вызначэнне КАА
1.1  Нацыянальная  канцэпцыя  Каштоўнасцей  асаблівай  аховы  (з  прапанаванымі  зменамі і 
дапаўненнямі).
1.2  Крыніцы інфармацыі для вызначэння КАА
1.3  Пазначэнне КАА на мапах
2.  Меры аховы КАА
2.1  Агульныя палажэнні
2.2  Выкарыстанне  падыходу  папярэдняй  засцярогі  ў  кантэксце  Стратэгіі  падтрымання 
каштоўнасцей асаблівай аховы
2.3 Меры аховы КАА
3.  Маніторынг КАА 

1.  Вызначэнне КАА

1.1  Нацыянальная  канцэпцыя  Каштоўнасцей  асаблівай  аховы  (з  прапанаванымі  зменамі і 
дапаўненнямі).
см. раздел Национальная концепция ВПЦ
 
1.2  Крыніцы інфармацыі для вызначэння КАА
Вызначэнне КАА павінна адбывацца з выкарыстаннем Лепшай даступнай інфармацыі* ў  дачыненні  да  кожнага  тыпу  КАА.  Гэта  інфармацыя  павінна  быць  актуальнай  і  адпавядаць дзеючым  заканадаўчым  актам  ці  іншым  нарматыўна-прававым  дакументам  (калі  датычыцца), актуальнаму стану праекта арганізацыі і развіцця лясной гаспадаркі прадпрыемства. 
Для вызначэння КАА як мінімум павінна павінны быць выкарыстаны наступныя дадзеныя:
- Інфармацыя аб наяўнасці ААПТ на тэрыторыі арганізацыі*, інтэрнэт старонкі: рэестр ААПТ  Беларусі:  http://www.ipps.by:9084/apex/f?p=101,  база  данных  па  ААПТ  Бресцкай вобласці: http://brestnatura.org;
-  Інфармацыя  аб  наяўнасці  тэрыторый  асаблівай  прыродаахоўнай  значнасці,  ТАПЗ (Areas  of  Special  Conservation  Interest)  якія  аб’яўляюцца  ў  межах  працы  над  стварэннем “Смарагдавай  Сеткі”,  база  дадзеных  Emerald  Network  European  Environment  Agency: http://wab.discomap.eea.europa.eu/webappbuilder/apps/28/;
-   Інфармацыя аб наяўнасці на тэрыторыі  арганізацыі*  рэдкіх і тыповых для тэррыторыі Беларусі біятопаў і прыродных ландшафтаў;
-   Інфармацыя аб наяўнасці на тэррыторыі арганізацыі  водна-балотных угоддзяў (ВБУ) міжнароднай  значнасці  (“Рамсарскія  угоддзі”),  інтэрнэт  старонка: http://www.ramsar.org/wetland/belarus; 
-  І  нфармацыя  аб  наяўнасці  на  тэррыторыі  арганізацыі  іншых  водна-балотных угоддзяў, інтэрнэт старонка: http://www.peatlands.by
-   Інфармацыя  аб  наяўнасці  на  тэррыторыі  арганізацыі  тэрыторый,  важных  для птушак  (ТВП),  (англ.  Important  Bird  Areas,  рус.  территории,  важные  для  птиц),  інтэрнэт старонка: http://iba.ptushki.org/be/
-  І  ншыя  агульнадаступныя  прыродаахоўныя  інфармацыйныя  інтэрнэт-рэсурсы: http://brestnatura.org;
-  Публікацыі прымеркаваныя выяўленню ВПЦ, ці пэўных катэгорый ВПЦ;
-  Экспертная інфармацыя, а таксама інфармацыя ад закранутых* і зацікаўленых бакоў*

1.3  Пазначэнне КАА на мапах
Усе  ідэнтыфікаваныя  КАА  павінны  быць  нанесены  на  мапы  выкарыстоўваемыя арганізацыяй*,  з  магчымасцю  ідэнтыфікацыі  кожнага  участка  КАА  і  катэгорыі  КАА. Акрамя гэтага на мапе як мінімум павінны быць адлюстраваны: асноўныя водныя аб’екты, дарогі,  квартальная  сетка  і  межы  выдзелаў.  Масштаб  мап  павінен  быць  такім,  каб  па  іх 
можна было адназначна ідэнтыфікаваць межы  ўсіх  участкаў КАА.  Кожная мапа павінна мець умоўныя абазначэнні з тлумачэннямі аб кожным тыпе КАА размешчаным на мапе. Арганізацыя  павінна  забяспечыць  доступ  да  мап  закранутых*  і  зацікаўленых  бакоў*,  ў тым ліку дыстанцыйна.
 

2.  Меры аховы КАА

2.1 Агульныя палажэнні. 
Арганізацыя  павінна  распрацаваць  для  КАА  такія  меры  аховы,  якія  гарантуюць забеспячэнне  падтрымання  альбо  паляпшэнне  стану  КАА.  Гэтыя  меры  аховы  павінны  быць падрыхтаваны  з  улікам  Нацыянальнай  канцэпцыя  КАА.  У  выпадках,  калі  афіцыйна  усталяваны ахоўны  рэжым якога небудзь участка КАА (напрыклад рэжым ААПТ, ахоўных катэгорый лясоў, АЗУ  ці  інш,  калі  яны  аднесены  да  КАА),  з'яўляецца  недастатковым  для  падтрымання  КАА 
арганізацыяй  павінены  быць  усталяваны  дадатковыя  меры  аховы,  якія  забяспечваюць падтрыманне  КАА.  Пры  акрысленні  мераў  аховы  для  КАА  павінна  ўлічвацца  тое,  што  любая дзейнасць на іх заўсёды павінна ажыццяўляцца:
- з улікам падыходу папярэдняй засцярогі*;
- з улікам вынікаў маніторынгу;
- з улікам патэнцыйных наступстваў, гэта значыць калі дзейнасць паза межамі КАА можа аказваць адмоўны  ўплыў  на  КАА,  напрыклад  паляпшэння  даступнасці  тэрыторыі  альбо  павелічэння фрагментаванасці і інш.
 
2.2 Выкарыстанне падыходу папярэдняй засцярогі ў кантэксце Стратэгіі падтрымання каштоўнасцей асаблівай аховы
У кантэксце падтрымання КАА падыход папярэдняй засцярогі* азначае, што:
- калі існуюць прыкметы наяўнасці КАА, альбо інфармацыя аб наяўнасці КАА прадстаўлена закранутымі* і  зацікаўленымі бакамі*ці экспертамі, утрымліваецца ў літаратурных крыніцах, альбо  іншых  агульна  даступных  крыніцах  –  павінна  быць  прыйнята,  што  гэтыя  КАА  сапраўды існуюць да часу падцьверждання гэтай інфармацыі;
-  калі  існуюць  сумненні  ў  даставернасці  і/ці  актуальнасці  дадзеных  аб  КАА,  арганізацыя павінна правесці дадатковую ацэнку КАА з мэтаю ўдакладнення існуючай інфармацыі і прыняцця неабходных мераў аховы КАА; 
-  да  заканчэння  неабходняй  праверкі  арганізацыя  павінна  ўстрымацца  ад  гаспадарчай дзейнасці  на  тэрыторяі  з  патэнцыяльнай  наяўнасцю  КАА,  альбо  ўсталяваць  меры  аховы ўзгодненыя  з  закранутымі*  і  зацікаўленымі  бакамі*,  якія  выключаюць  магчымасць  страты КАА альбо пагаршэння іх стану.
-  калі  для  якой  небудзь  КАА,  у  тым  ліку  ствараемых  ці  запланаваных  для  стварэння ахоўваемых  прыроднях  тэрыторый (у  тым  ліку  тэрыторый  маючых  міжнародны  прыродаахоўны статус),  меры  па  кіраванню  (у  тым  ліку  адпаведны  неабходня  для  захавання  КАА  рэжым лесакарыстання) не распрацаваныя, арганізацыя павінна ўстрымацца  ад планавання і правядзення гаспадарчай дзейнасці на гэтых тэрыторыях да моманта ўсталявання мер аховы;
-  на  увесь  час,  калі  працягваюцца  кансультацыі  па  пытаннях  актуальнасці  статуса  якога небудзь  участка  КАА,  альбо  выдзялення  катэгорый  КАА  ці  вызначэння  мераў  па  іх  ахове, гаспадарчая  дзейнасць  на  гэтых  участках  не  павінна  праводзіцца  да  моманта  заканчэння кансультацый і прыняцця рашэння аб статусе гэтых участкаў і мерах іх аховы.
 
2.3 Меры аховы КАА
Галоўнай  мэтай  вызначэння  КАА  з’яўляецца  падтрымка  ці/альбо  паляпшэнне  іх стану,  з  улікам  падыходу  папярэдняй  засцярогі  і  вынікаў  маніторынгу.  Згодна  з  вышэй азначанымі  патрабаваннямі  неабходна  прытрымлівацца  наступных  падыходаў  да  аховы КАА:
Для  КАА  1.  Відавая  разнастайнасць,  у  тым  ліку:  КАА  1.1.  Водна-балотныя угоддзі  (ВБУ)  міжнароднай  значнасці  (“Рамсарскія  угоддзі”);  КАА  1.2  Тэрыторыі, важныя  для  птушак;  КАА  1.3.  Біясферныя  рэзерваты  ЮНЭСКА  –  усе  гэтыя тэррыторыі  альбо  абсалютная  большасць  з  іх  (больш  за  95%,  з’яуляюцаа  адначасова тэрыторыямі асаблівай прыродаахоўнай значнасці (ТАПЗ), таму для гэтых тэрыторый неабходна  прытрымлівацца  мераў  аховы  рэкамендаваных  для  КАА  1.5.  Тэрыторыі асаблівай прыродаахоўнай значнасці (гл. ніжэй). 
Для КАА  1.6. Асоба ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі, якія маюць прызнанне ў  якасці  каштоўных  для  відавой  разнастайнасці  на  нацыянальным  узроўні   (асоба ахоўваемыя  прыродныя  тэрыторыі  (ААПТ)  нацыянальнага  значэння  і  асоба  ахоўваемыя прыродныя  тэрыторыі  рэгіянальнага  (мясцовага)  значэння,  калі  яны  адначасова з’яўляюцца  КАА  1.5  для  гэтых  тэрыторый  неабходна  прытрымлівацца  мераў  аховы рэкамендаваных  для  КАА  1.5.  Тэрыторыі  асаблівай  прыродаахоўнай  значнасці  (гл. ніжэй). Калі ААПТ прызнаныя КАА 1.6  не маюць статусу КАА 1.5 меры аховы для гэтых тэрыторый  павінны  адпавядаць  мерам  усталяваным  згодна  з  нацыянальным заканадаўствам,  але  з  улікам  рэкамендацый  агрэсленых  у  пунк тах  2.1  і  2.2  гэтага дакумента.
Да  КАА  1.5. адносяцца Тэрыторыі асаблівай прыродаахоўнай значнасці  -  (Areas of  Special  Conservation  Interest)  якія  ўтвараюцца  ў  рамках  працы  над  стварэннем “Смарагдавай  Сеткі”.  Галоўнай  мэтай  утварэння  “Смарагдавай  Сеткі”  з’яўляецца забеспячэнне  спрыяльнага  прыродаахоўнага  стану  відаў  і  біятопаў  Бернскай  канвенцыі для іх доўгатэрміновага выжывання (спісы відаў і біятопаў утрымліваюцца ў Рэзалюцыях №  4  (1996)  и  №  6  (1998)).  Рэкамендацыя  №  16  (1989)  патрабуе  ўсталяваць  для  ТАПЗ (ASCI) прыродаахоўны рэжым, неабходны для забеспячэння захавання аб’ектау ТАПЗ, а таксама  патрабуе,  каб  адпаведныя  меры  былі  распрацаваны  і  выконваліся  для  кожнага 
об’екта ТАПЗ. Гэта значыць, што неабходна забяспечыць спрыяльны прыродаахоўны стан для ўсіх пералічанных у SDFе відаў і біятопау. Выключэннем з’яўляюцца віды і біятопы, якія маюць у SDFе статус “D”. 
Спрыяльны прыродаахоўны стан – гэта калі:
• распаўсюджанне і плошча біятопа не памяншаецца;
• захоўваецца спецыфічная структура і функцыі біятопу;
• захоўваюцца адпаведныя для відаў месцы абітання (кармлення, размнажэння);
• лічэбнасць і распаўсюджанне віду не змяншаецца.
Згодна з вышэй азначанымі патрабаваннямі неабходна  прытрымлівацца наступнага падыходу да аховы ТАПЗ:
1.  Калі аб’ект ТАПЗ поўнасцю знаходзіцца ў межах ААПТ (запаведнік, нацыянальны парк  ці  заказнік),  дакладна  вядомы  месцы  размяшчэння  аб’ектаў  аховы  (відаў  і біятопаў), а/альбо рэжым аховы ААПТ забяспечвае іх спрыяльны прыродаахоўны стан - рэжым аховы ТАПЗ павнен адпавядаць рэжыму аховы дадзенай ААПТ.
2.  Калі  аб’ект  ТАПЗ  мае  статус  ААПТ,  аднак  для  дадзенага  ААПТ  не  усталяваныя ніякія  абмежаванні  па  лесагаспадарчай  дзейнасці,  альбо  абмежаванні  датычацца толькі   часткі  ААПТ,  і/альбо  дакладна  не  вядомыя  месцы  размяшчэння  аб’ектаў аховы,  пералічанныя  ў  SDFе,  альбо  яны  не  перададзеныя  пад  ахову  -  згодна  з 
падыходам  папярэдняй  засцярогі,  да  ўстанаулення  адпаведнага  рэжыму  аховы (глядзи  п.4)  павінны  быць  забаронены  ўсе  віды  рубак  галоўнага  карыстання,  а таксама  рубкі  абнаўлення,  рэканструкцыі,  фарміравання  (перафарміравання), 
суцэльныя санітарныя рубкі, уборка захламленнасці на ўсей тэрыторыі ТАПЗ. 
3.  Калі  аб’ект  ТАПЗ  (альбо  яго  частка)  не  мае  статуса  ААПТ  альбо  толькі  часткова мае  статус  ААПТ,  і/альбо  дакладна  не  вызначаны  месцы  размяшчэння  аб’ектаў аховы,  пералічаныя  ў  SDFе,  альбо  яны  не  перададзеныя  пад  ахову  -  згодна  з падыходам  папярэдняй  засцярогі,  да  ўстанаулення  адпаведнага  рэжыму  аховы (глядзи  п.4)  павінны  быць  забаронены  ўсе  віды  рубак  галоўнага  карыстання,  а таксама  рубкі  абнаўлення,  рэканструкцыі,  фарміравання  (перафарміравання), суцэльныя санітарныя рубкі, уборка захламленнасці на ўсей тэрыторыі ТАПЗ. 
4.  Рэжым аховы ТАПЗ, указаны ў пункце 2 і 3, дзейнічае, пакуль не  буддзе выканана поўная  інвентарызацыя  аб’ектаў  аховы  (відаў  і  біятопаў),  пералічаных  ў адпаведным SDFе, і падрыхтаваныя адпаведныя ахоўныя дакументы; альбо да таго часу,  пакуль  для  дадзенай  ТАПЗ  не  будзе  падрыхтаваны  і  зацьвярджаны  план кіравання (праграма аховы), згодны з патрабаваннямі Бернской канвенцыі.
5.  Калі  ўсе  аб’екты  аховы  (віды  і  біятопы)  ТАПЗ  перададзеныя  пад  ахову  -  для дадзенай  тэрыторыі  дзейнічае  рэжым  аховы,  які  ўсталяваны  для  аб’ектаў  аховы згодна з ТКП, аднак з улікам пункту 7 і 8. 
6.  Калі  для  ТАПЗ  зацьвержаны  план  кіравання  (праграма  аховы),  падрыхтаваны згодна  з  патрабаваннямі  Бернской  канвенцыі,  -  для  дадзенай  ТАПЗ  дзейнічае рэжым аховы, усталяваны згодна з планам кіравання (праграммай аховы).
7.  Акрамя таго, для ўсіх ТАПЗ павінны быць забаронены суцэльныя высечкі лясоў, а таксама стварэнне лясных культур, плантацыяў ці лясных пітомнікаў. 
8.  Калі плануецца якая небудзь будова ў межах ТАПЗ, павінен быць выкананы ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА (рус. ОВОС).Таксама, калі плануецца будова  па-за  межамі  ТАПЗ,  але  гэтая  будова  можа  аказаць  адмоўны  ўплыў  на дадзеную ТАПЗ, таксама павінен быць выкананы АУНА (ОВОС). 
Для КАА 1.7. Іншыя тэрыторыі, якія утрымліваюць  значную на нацыянальным узроўні  канцэнтрацыю  біялагічнай  разнастайнасці*,  якія  не  з’яўляюцца  аб’ектам  аховы згодна  міжнародых  дамоваў  альбо  Закона  Рэспублікі  Беларусь  “Аб  асоба  ахоўваемых прыродных тэрыторыях” павіны быць усталяваны наступныя меры аховы:
1.  Згодна  з  прынцыпам  падыходу  папярэдняй  засцярогі,  да  ўстанаулення адпаведнага рэжыму аховы (глядзи п.2) павінны быць забаронены ўсе віды рубак галоўнага карыстання, а таксама рубкі абнаўлення, рэканструкцыі, фарміравання 
(перафарміравання), суцэльныя санітарныя рубкі, уборка захламленнасці на ўсей тэрыторыі;
2.  Рэжым  аховы  для  КАА  1.7  указаны  ў  пункце  1,  дзейнічае,  пакуль  не  буддзе выканана  поўная  інвентарызацыя  аб’ектаў  аховы  (відаў  дззеля  аховы  якіх прапанавана  дадзеная  тэррыторыя  КАА)  і  падрыхтаваныя  адпаведныя  ахоўныя дакументы;  альбо  да  таго  часу,  пакуль  для  дадзенай  КАА  не  будзе  усталяваны іншы адпаведны прыродаахоўны рэжым.
3.  Калі  плануецца  якая  небудзь  будова  ў  межах  КАА  1.7,  павінна  быць  выканана ацэнка  ўздзеяння  на  навакольнае  асяроддзе  (АУНА  (рус.  ОВОС).Таксама,  калі плануецца будова па-за межамі КАА 1.7, але гэтая будова можа аказаць адмоўны ўплыў на дадзеную КАА, таксама павінен быць выкананы АУНА (ОВОС).
 
Для  КАА  2.  –  Экасістэмы  і  мазаікі  экасістэм  ландшафтнага  ўзроўню  павінны быць усталяваны наступныя меры аховы: 
Для КАА 2.1. Малапарушанныя лясных тэррыторый (МЛТ): 
- не  залежна  ад  агульнай  плошчы  ўчастка  КАА  2  на  усёй  тэрыторыі  павінны  быць забаронены ўсе віды суцэльных высечах і высечак галоўнага карыстання, а таксама будова інфраструктуры і іншых аб’ектаў, асушальная мельярацыя;
- не залежна ад агульнай плошчы ўчастка КАА 2 на тэрыторыі няменш за  50 000 га павінны быць забаронены ўсе віды лесагаспадарчай дзейнасці, 
Для КАА 2.2. Малапарушанныя участкі лесу (МУЛ): 
-  павінны  быць  забаронены  ўсе  віды  высечак,  а  таксама  будова  інфраструктуры  і іншых аб’ектаў.
Для КАА 2.3. Малапарушанныя леса-балотныя масівы (МЛБМ):
-  павінны  быць  забаронены  ўсе  віды  высечак,  асушальная  мельярацыя,  а  таксама будова інфраструктуры і іншых аб’ектаў.

Для  КАА  3.  Рэдкія  экасістэмы  і  месцаабітанні  павіны  быць  усталявыны  меры аховы згодна з ТКП 17.12-06-2014 (02120) “Правілы вылучэння і аховы тыповых і рэдкіх біятопаў,  тыповых  і  рэдкіх  прыродных  ландшафтаў”.  Згодна  з  прынцыпам  падыходу папярэдняй  засцярогі*  дадзеныя  меры  аховы  павінны  быць  ўсталяваны  арганізацыяй
адразуж пасля атрымання інфармацыі аб наяўнасці дадзенай катэгорыі КАА. Меры аховы усталяваныя для дадзенай катэгорыі КАА могуць быц змененыя у кірунку больш строгіх абмежаванняў  па  выніках  закранутымі*  і  зацікаўленымі  бакамі*  ці  экспертамі.  Калі плануецца якая небудзь будова ў межах КАА 3, павінна быць выканана ацэнка ўздзеяння 
на  навакольнае  асяроддзе  (АУНА  (рус.  ОВОС).Таксама,  калі  плануецца  будова  па-за межамі КАА 3, але гэтая будова можа аказаць адмоўны ўплыў на дадзеную КАА, таксама павінен быць выкананы АУНА (ОВОС).
 
КАА 4. Крытычныя экасістэмныя паслугі. 
У  большасці  выпадкаў,  калі  тэрыторыі  дадзенай  катэгорыі  КАА  маюць  адпаведны нацыянальны  ахоўны  статус,  меры  аховы  для  дадзенай  катэгорыі  ВПЦ  усталяваныя нацыянальным  заканадаўствам,  з’яўляюцца  дастатковымі  для  падтрымка  дадзенай катэгорыі  ВПЦ.  Аднак  у  некаторых  выпадкаў  неабходны  кантроль  мытазгоднасці прызначэння всечак дагляду альбо санітарных высечак на гэтых тэррыторыях. 
Для  балот  і  леса-балотных  комплексаў,  якія  ня  маюць  адпаведнага  нацыянальнага ахоўнага статусу павінны быць усталяваны наступныя меры аховы:
- павінны  быць  забаронены  суцэльныя  высечкі,  асушальная  мельярацыя,  а  таксама будова інфраструктуры і іншых аб’ектаў без правядзення АУНА (рус. ОВОС).
- rалі плануецца якая небудзь будова ў межах КАА 4, павінна быць выканана ацэнка ўздзеяння  на  навакольнае  асяроддзе  (АУНА  (рус.  ОВОС).Калі  плануецца  будова  па-за межамі КАА 4, але гэтая будова можа аказаць адмоўны ўплыў на дадзеную КАА, таксама павінен быць выкананы АУНА (ОВОС).

Для КАА 5. Патрэбы насельніцтва, павінны быць усталяваны наступныя меры аховы:
- забарона суцэльных, а таксама поласа-паступовых высечак галоўнага карыстанны, парушэнне  гідралагічнага  рэжыму  тэрыторыі  (перакрыццё  вадатокаў,  акрамя  выпадкаў аднаўлення  натуральнага  рэжыму  пасля  правядзення  АУНА  (рус.  ОВОС),  асушальная меліярацыя і выдабыццё торфу.
- выкарыстанне хімічных сродкаў абароны лесу.
- калі плануецца якая небудзь будова ў межах КАА 4, павінна быць выканана ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА (рус. ОВОС).
- калі плануецца будова па-за межамі КАА 4, але гэтая будова можа аказаць адмоўны ўплыў на дадзеную КАА, таксама павінен быць выкананы АУНА (ОВОС).
Інфармацыя аб запланаваных гаспадарчых мерапрыемствах у дадзеных КАА павінна размяшчацца на інтэрнэт старонке арганізацыі альбо іншым агульнадаступным спосабам даводзіцца да ведама закранутых* і зацікаўленых бакоў*.
 
КАА 6. Культурныя каштоўнасці
У  выпадку  калі  ўчасткі  КАА6  маюць  нацыянальны  ці  міжнародны  ахоўны  статус,  меры аховы, усталяваныя для гэтых участкаў непавінны быць менш строгімі чым усталяваны згодна з адпаведнымі  прававымі  актамі.  Калі  ўчасткі  КАА6  не  маюць  акрэсленых  заканадаўствам  мер аховы,  такія  мыры  павінны  быць  устаяваны  арганізацыяй  па  выніках  кансультацыяў  з зацікаўленымі і закранутымі бакамі*.