Мінулы год, як заўсёды, быў вельмі разнастайны ў справах і цікавы. У мінулым годзе мы даследвалі больш за 20 районаў, знайші сотні месцаў абітання рэдкіх відаў, падрыхтавалі ахоўныя дакументы для тысяч гектар натуральных прыродных лясоў, захавалі ад высечкі мільёны дрэў! Ніжэй у вялікім рэпартажы - нашыя справы - 2019.
Прынялі актыўны ўдзел у працягу працы па стварэнню Смарагдавай сеці ў Беларусі. Пад час удзелу ў другім дадатковым біягеаграфічным семінары для Беларусі, Малдовы і Украіны па стварэнню Смарагдавай сеці, які адбыўся 18-19 чэрвеня ў Мінску, мы прапанавалі шэраг новых дадатковых тэрыторый, неабходных для захавання рэдкіх відаў жывёл і рэдкіх біятопаў. Па выніках абмеркавання нашыя прапановы былі ўключаны ў выніковыя высновы семінару. Між іншым былі прапанаваныя новыя тэрыторыі Смарагдавай сеці для такіх відаў, як звычайная палятуха, рабы суслік, шэрагу іншых відаў жывел і раслін, а таксама біятопаў.
Прапанавалі пашырыць межы шэрагу ААПТ на Палессі. У мінулым годзе, на падставе аналізу актуальнага стану іх межаў і эфектыўнасці існуючага прыродаахоўнага рэжыму мы, падрыхтавалі прапановы па пашырэнні межаў некаторых ААПТ на Палессі. У прыватнасці гэта тэррыторыі балота Тапіла, Альманскія балоты, Стары Жадзен, балота Марочна, для якіх сучасныя межы існуючых ААПТ не супадаюць з натуральнымі геаграфічнымі межамі балот, для захавання якіх яны утвораны.
Прапанавалі мерапрыемствы для адноўленага Плана кіравання Прыпяцкім нацыянальным паркам. Адным з эфектыўных механізмаў аховы ААПТ з’являецца План кіравання ААПТ, за падрыхтоўкай і актуалізацыяй якіх мы вельмі ўважна сочым. У мінулым годзе, у тым ліку, адбывалася актуалізацыя Плана кіравання Прыпяцкім нацыянальным паркам. На жаль, мінулы План кіравання гэтай тэрыторыяй, нягледзячы на тое, што ён не быў занадта амбітны, быў рэалізаваны толькі напалову. Для адноўленага Плана кіравання Прыпяцкім нацыянальным паркам Лясной працоўнай группай АПБ прапанавана шэраг неабходных і актуальных мерапрыемстваў, у тым ліку тых, што датычацца аховы рэдкіх відаў і біятопаў, маніторынгу, выканання патрабаванняў FSC, развіцця экалагічнага турызму і адукацыі. На жаль, не ўсе, але усё ж значная частка прапанаваных намі мерапрыемстваў была ўключана ў новую версію Плана кіравання.
У мінулым годзе мы дапамаглі шэрагу лесагаспадарчых прадпрыемств выканаць інвентарызацыю і забяспечыць захаванне Каштоўнасцяў асаблівай аховы (КАА), распрацаваўшы для іх Планы кіравання КАА. Адным з эфектыўных механізмаў аховы прыроды і ў тым ліку лясных экасістэм, якія выкарыстоўваюцца ў рамках лясной сертыфікацыі FSC, з’яўляецца захаванне Каштоўнасцей асаблівай аховы (КАА) (рус. ВПЦ – высокие природоохранные ценности). Кожнае сэртыфікаванае лесагаспадарчае прадпрыемства павінна вызначыць і захоўваць КАА. Да іх, згодна з актуальнай канцэпцыяй КАА для Беларусі, адносяцца, напрыклад, ААПТ, ТВП, ТАПЗ, Рамсарскія ўгоддзі і іншыя ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі, створаныя для захавання месцаў канцэнтрацыі біялагічнай разнастайнасці (КАА-1). Напрыклад, да КАА-3 адносяцца рэдкія і тыповыя біятопы.
Таксама мы актыўна ўдзельнічалі ў рэдагаванні і падрыхтоўцы заканадаўчых актаў, напрыклад Закону аб балотах, ТКП і адпаведных Пастаноў Урада. Прапанавалі шэраг дапаўненняў і змен да Закону аб балотах. Між іншым, прапановы аб забароне разворвання тарфянішчаў, забароны кашэння непарушаных і незарастаючых балот, аб актуалізацыі так званай балотнай Стратэгіі і інш. Але, на жаль амаль, усе нашыя прапановы да Закону аб балотах былі адхіленыя, і напрыканцы мінулага году Закон быў прыняты ў другім чытанні і зацьвержаны.
Что не так с законом “Об охране и использовании торфяников”
«Поможет ли сохранить наши болота новый Закон «Об охране и использовании болот (торфяников)»
Мы, таксама, змагаліся супраць некарысных зменаў ТКП па ахове чырвонакніжных жывёл. У прыватнасці выступілі супраць памяншэння межаў ахоўных зон для птушак и звяроў, супраць дазволу палявання ў межах ахоўных зон чырвонакніжных відаў, супраць дазволу высечак лесу ў межах ахоўных зон. На жаль, і ў гэтым выпадку толькі частка нашых прапаноў была пачута.
Прынялі актыўны ўдзел у працы круглага стала па распрацоўцы нацыянальнага стандарта FSC. Прапанаваные ЛПГ АПБ дапаўненні накіраваны ў нацыянальную працоўную группу. Акрямя таго, старшыня ЛРГ Андрэй Абрамчук стаў першым афіцыйным сябрам FSC ў Беларусі.
Сябры ЛПГ АПБ актыўна удзельнічаюць у штогадовых аўдытах і пераацэнках па сістэме лясной сертыфікацыі FSC. У мінулым годзе мы прынялі непасрэдны ўдзел як назіральнікі і эксперты ў больш як 10 аудытах амаль ва ўсіх абласцях краіны. Акрамя таго, мы таксама рэгулярна самастойна здзяйсняем палявы маніторынг выканання патрабаванняў FSC рознымі лесагаспадарчымі прадпрыемствамі, аб выніках якога інфармуем як самі лесагаспадарчыя прадпрыемствы, так і аудытарскія кампаніі. У мінулым годзе мы здзейснілі палявыя праверкі ў больш як 10-ку лясгасаў.
«С лесной сертификацией FSC у лесхозов Гомельского ГПЛХО не все в порядке?»
«Сохранит ли сертификат группа лесхозов Брестского ГПЛХО?»
Здзейснілі маніторыг сайтаў больш за 20 лясгасаў. Падрыхтаваныя, і накіраваныя ў лясгасы і аудытарскім кампаніям, заўвагі, каментары і прапановы па выпраўленню недахопаў і паляпшэнню якасці вядзення лясной гаспадаркі згодна з патрабаваннямі FSC для больш як 10 лясгасаў. Штогод мы маніторым сайты лесагаспадарчых прадпрыемств, сэртыфікаваных па сістэме FSC, з мэтай адзначыць ці ўся патрэбная інфармаця па маніторынгу і ахове прыроды, згодна з нацынальным заканадаўствам і патрабаваннямі FSC, размяшчаецца там.
«Критерии одинаковые – подходы разные, или почему лесная сертификация FSC не всегда эффективно сохраняет природу»
«Работа с обращениями заинтересованных сторон в сертифицированной FSC группе лесхозов Гомельского ГПЛХО»
Рэгулярна аднаўляем інфармацыю на сайце brestnatura.org, што датычыцца сертыфікацыі беларускіх лясгасаў. На сайце brestnatura.org рэгулярна публікуецца графік аўдытаў па сістэме FSC, а таксама спасылкі на крыніцы інфармацыі аб выніках апошняга аудыта. Створана старонка “грамадскі маніторынг”, дзе публікуецца інфармацыя аб выніках ажыццяўляемага ЛПГ АПБ грамадскага маніторынга выкананняў патрабаванняў FSC па ахове прыроды рознымі лесагаспадарчымі прадпрыемствамі. Дзякуючы старонцы “FSC-лясгасы”, можна вельмі хутка знайсці патрэбную інфармацыю аб стане сертыфіката кожнага лесагаспадарчага прадпрыемства Беларусі, а таксама нацыянальных паркаў і запаведніка. Там жа ёсць і інфармацыя аб тым, якая аўдытарская кампанія ажыццяўляе аудыт лясгаса, і спасылка на інтэрнэт-старонку прадпрыемства.
Распачата стварэнне базы дадзеных рэдкіх і тыповых біятопаў. У базу дадзеных унесена больш за 400 пашпартоў па біятопах агульнай плошчай больш за 20 000 га.
Сябры ЛПГ АПБ, а таксама валанцёры даследвалі патэнцыйную ТВП “Гарадокска-Суражскія лясы”
У супрацоўніцтве з Інстытутам эксперыментальной батанікі і Водна-балотным цэнтрам АПБ, а таксама ў рамках Праекта па Палессю - «Полесье – дикая природа без границ: защита одного из крупнейших природных ландшафтов Европы», сябры ЛПГ выканалі інвентарызацыю тыповых і рэдкіх біятопаў у межах 5-ці лясгасаў (Касцюковіцкі, Вілейскі, Палесскі, Мілашэвіцкі і Жыткавіцкі). Падрыхтавалі больш за 400 паспартоў і ахоўных абавязацельстваў для больш за 18. тыс га рэдкіх і тыповых біятопаў.
Сябры Лясной працоўнай группы АПБ здзейснілі палявыя даследванні па пошуку месцаў абітання ахоўваемых відаў на тэррыторыі больш як 20 адміністрацыйных раёнаў (каля 20 лясгасаў), выявілі каля 500 месцаў абітання ахоўваемых відаў жывел, раслін і грыбоў самастойна, а таксама ў супрацоўніцтве з ВБЦ АПБ і ў рамках розных праектаў АПБ.
Напрыклад, у рамках праекту па грызунам знойдзена больш за 80 месцаў абітання палятухі, 7 – сусліка рабога. Падрыхтавана больш за 70 пашпартоў і ахоўных абавязацельстваў для гэтых відаў.
Палятуха — фота Аляксандра Рубанькова
https://ptushki.org/news/682932.html?fbclid=IwAR1q8-tf-PIOfkAuiaCj_9cqLTbcE9oI5QrhG6_1McP4tj7WCzziKvLMv2I
Каля 170 пашпартоў і ахоўных абавязацельстваў для ахоўваемых відаў падрыхтавана ў супрацоўніцтве з водна-балотным цэнтрам АПБ, яшчэ каля 80 – у рамках Праекта па Палессю - «Полесье – дикая природа без границ: защита одного из крупнейших природных ландшафтов Европы». Апроч таго больш за 50 пашпартоў і ахоўных абавязацельстваў падрыхтавана сябрамі ЛРГ для іншых лесагаспадарчых прадпрыемств.
«Актуальное распространение жука-оленя и большого дубового усача в Беларуси - первые результаты»
У пошуках рэдкіх жукоў: дзе жывуць рагач і вусач?
«Тыдзень біяразнастайнасці ад Лясной працоўнай группы АПБ»
Таксама, мы рэгулярна здзяйсняем маніторынг выканання патрабаванняў аховы ў межах перададзеных пад ахову раней месцаў абітання жывел, раслін і грыбоў. На жаль, лясгасы не заўсёды выконваюць патрабаванні аховы, але ў большасці выпадкаў усёж сумленна ставяцца да выкананняў патрабаванняў заканадаўства і FSC па ахове прыроды.
Такім быў для нас 2019 год, але яшчэ больш цікавых спраў чакае нас у 2020 годзе. Запрашаем да супрацоўніцтва, разам для прыроды і людзей!