«Біяразнастайнасць Беларусі - усё яшчэ слаба вывучана і яшчэ горш ахоўваецца...»

Сёння Міжнародны дзень біяразнастайнасці. У акадэмічнай супольнасці і ў адпаведных дзяржаўных органах (Мінпрыроды, Мінлясгас ды іншых) Беларусі дамінуе парадзігма аб тым, што нашыя ААПТ забяспечваюць захаванне ад 70% да 80% усяе біялагічнай разнастайнасці краіны. То бок, каля 70-80% усіх месцаў абітання ахоўваемых відаў сканцэнтравана на ААПТ.  Логіка тут зразумелая – калі амаль ўсё ўжо ахоўваецца, то навошта ствараць новыя ААПТ!

Тое, што Беларусь займае адно з апошніх у Еўропе месцаў па плошчы ААПТ – гэты факт ўжо не аспрэчваецца, бо ФАКТ!

Тое, што ААПТ Беларусі, асабліва заказнікі, маюць вельмі слабы прыродаахоўны рэжым – гэта таксама факт, падцьвержданы даследваннямі.

 

Але ці адпавядае рэчаіснасці першая парадыгма?  Раней гэта, было, цяжка праверыць, але цяпер магчыма. Кожны жадаючы, дзякуючы Базе дадзеных прыроды Беларусі (https://naturedatabelarus.botanik.uni-greifswald.de/ru), можа паглядзець ці сапраўды большасць месцаў абітання ахоўваемых відаў сканцэнтравана на ААПТ.

 

Витебская область.jpg

 

Для Віцебскай вобласці гэтая парадыгма больш менш справядліва (гл. малюнак вышэй). Бо, як сведчыць мапа, сапраўды большасць (але напэўна не 80%) вядомых месцаў абітання чырвонакніжнікаў прымеркавана да ААПТ. Але ў іншых рэгіёнах Беларусі сітуацыя хутчэй адваротная...

 

Полесье центр и восток.jpg

 

На прыклад ва ўсходняй частцы Палесся, гэта амаль ўся Гомельская вобласць, значна больш за палову вядомых месцаў абітання чырвонакніжнікаў знаходзіцца паза межамі ААПТ.

 

Западное Полесье.jpg

Ў Брэсцкім Палессі, у лепшым выпадку, каля паловы месцаў абітання відаў ЧК знаходзіцца ў межах ААПТ. Асабліва гэта відавочна, калі дакладней прыгледзецца да мап некаторых ААПТ і іх ваколіц (малюнак ніжэй).

 

Дивин.jpg

Прибужское Полесье.jpg

 

Напрыклад у выпадку заказнікаў "Прыбужскае Палессе" і "Дзівін - Вялікі лес". Відаць што значная частка месцаў абітання відаў ЧК паза межамі ААПТ. Тое самае можна сказаць і пра заказнік "Налібоцкі". Відавочна, што межы гэтых ААПТ партрабуюць карэкціроўкі. Але не запланавана... 

 

Налибоки.jpg

І зусім Terra incognita выглядае Магілёўская вобласць. Бо там, ні ў межах ААПТ, ні па за іх межамі, амаль не вядома месцаў абітання відаў ЧК. Ды і ААПТ там ня шмат. Ці так ўсё дрэнна з прыродай на Магілёўшчыне? Варта паехаць паглядзець! Далучайцеся, калі цікава...

 

Могилев.jpg

Пс. База дазеных, што выкарыстоўвалася для гэтага назірання, утрымлівае дакладныя зветсткі аб каля 15 000 месцаў абітання ахоўваемых відаў з Чырвонай кнігі Беларусі. Гэта найбуйнейшая база дадзеных аб біялагічнай разнастайнасці краіны!